Беларуская Служба

Сацыёлагі: Палякі хочуць, каб расійскія дроны, якія ўлятаюць на тэрыторыю краіны, збівалі

01.09.2024 13:12
Польшча павінна збіваць аб'екты, якія пралятаюць над тэрыторыяй краіны падчас расійскіх абстрэлаў Украіны, нават калі невядома, што гэта такое - лічаць 58,5% палякаў.
Ілюстрацыйны здымакObraz Richard Bolan z Pixabay\CC0

Так вынікае з апытання, зладжанага SW Research для штодзёнкі «Rzeczpospolita». Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 22,1% рэспандэнтаў.

У апошнім апытанні SW Reaserch для «Rzeczpospolita» было зададзенае пытанне: «Як вы лічыце, ці варта Польшчы збіваць аб’екты, якія пралятаюць над нашай тэрыторыяй падчас удараў Расіі па Украіне, нават калі невядома, што гэта за аб’екты?»

Паводле апытання, большасць апытаных лічыць, што Польшча павінна збіваць аб'екты, якія пралятаюць над нашай тэрыторыяй падчас расійскіх абстрэлаў Украіны, нават калі яны не ўпэўненыя, што гэта за аб'екты. Адказ «так» у вышэйзгаданым даследаванні абралі 58,5 працэнта. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваліся 22,1% рэспандэнтаў, а 19,4% абралі адказ «не маю свайго меркавання».

Вынікі адрозніваюцца для асобных груп у залежнасці ад полу, узросту і адукацыі.

Станоўчае меркаванне часцей выбіралі жанчыны - адказ «так» на тое, каб збіваць прадметы, якія трапляюць на тэрыторыю Польшчы, нават калі яны не ўпэўненыя, што гэта такое, выбралі 60,8% рэспандэнтаў. 20,0% жанчын, якія прынялі ўдзел у апытанні, кажуць «не», 19% «не маюць меркавання».

Рашэнне падтрымліваюць 55 працэнтаў мужчын; 24,4 працэнты рэспандэнтаў катэгарычна супраць, а 19,8% «не маюць свайго меркавання».

Паводле даследавання, найбольшую падтрымку збіванню аб'ектаў, якія пралятаюць над нашай тэрыторыяй, выказала група рэспандэнтаў з пачатковай адукацыяй - 70,9 працэнта абралі адказ «так». 24,5 працэнта адказалі «не», а 4,6 працэнты «без меркавання».

Даследаванне было праведзена даследчым агенцтвам SW Research сярод карыстальнікаў онлайн-панэлі SW Panel 27-28 жніўня 2024 г. Аналіз ахапіў групу з 800 інтэрнэт-карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў. Выбарка была адабрана выпадковым квотным спосабам. Структура выбаркі была скарэкціравана так, каб яна адпавядала структуры палякаў старэйшых за 18 гадоў па ключавых характарыстыках, з улікам сацыяльна-дэмаграфічных зменных.

У панядзелак на тэрыторыю Польшчы ўляцеў, верагодна, беспілотны лятальны апарат каля ўкраінскага Чырвонагарода. Аб'ект знік на радарах у гміне Тышаўцы, на поўдзень ад Грубешава. Аналіз траекторыі палёту, хуткасці і вышыні, на якой рухаўся гэты аб'ект, - паводле здагадак вайскоўцаў - дазваляе меркаваць, што гэта быў беспілотны лятальны апарат, напрыклад, тыпу «Шахед», які расіяне выкарыстоўваюць пры ўдарах па Украіне. Вайскоўцы не выключаюць, што аб'ект мог не ўпасці ў Польшчы, а паляцець далей або павярнуць назад, але радыёлакацыйныя сістэмы не змаглі гэтага зафіксаваць.

Аператыўны камандуючы ўзброенымі сіламі генерал Мацей Кліш паведаміў у чацвер, што раён верагоднага абрушэння аб'екта цалкам абследаваны з дапамогай ваенных верталётаў, таму было вырашана прыпыніць пошукі з іх выкарыстаннем. Наземныя пошукі аб'екта працягнуцца да 2 верасня.

PAP/юл